Мастацкая выстава “VECTOR. Праз стагоддзі да сучаснасці”

З 23 кастрычніка ў выставачнай зале Дзяржаўнай установы культуры “Гістарычны музей г.Крычава” ў межах праекта, прысвечанага разуменню ўплыву гісторыі на сучаснае мастацтва, пачынае экпанавацца мастацкая выстава “VECTOR. Праз стагоддзі да сучаснасці”.

Мастацкі праект VECTOR — вынік супрацоўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, адной са старэйшых творчых вышэйшых навучальных устаноў краіны, і Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”.

Ключавым для ідэі праекта ўзята паняцце “Вектар” як метафара выбару чалавекам шляху ад пэўнай кропкі адліку — гістарычнай спадчыны.

Крыніцай натхнення для ўдзельнікаў праекта (студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў) былі археалагічныя знаходкі і шэдэўры старажытнага мастацтва, знаёмства з якімі дазволіла на эмацыйнам узроўні адчуць повязь часоў.

Перад тым, як прыехаць у Крычаў выстава дэманстравалася ў музеі “Замкавы комплекс «Мір»”, ў Навагрудку ў Доме-музеі Адама Міцкевіча, у Косава ў Мемарыяльным музеі-сядзібе Т.Касцюшка і ў Івацэвічах у Івацэвіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, у палацава-паркавым комплексе Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне, у выставачнай зале “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску, у выставачнай залі “Духаўскі круглік” у Віцебску, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску, у Музеі Беларускага Палесся ў Пінску.

Куратары праекта: Буцар А., Козел Е., Рэдзька А., Тышкевіч Я., Шаўчэнка А. – студэнты 4 курса спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства” ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”.

Выстава працуе з 23 кастрычніка па 5 лістапада 2019 г.